22 красавіка па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +18

У сераду, 22 красавіка, уначы і зранку ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, месцамі невялікія дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўночны ўмераны, днём у асобных раёнах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 са знакам "плюс", месцамі па поўдні будзе 0...-2. Удзень чакаецца 10-16 цяпла, па паўднёвым захадзе — да 17-18 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.