20 жніўня па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да +27
У пятніцу, 20 жніўня, у краіне чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны ўдзень месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні, уначы слабы да ўмеранага, удзень умераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 цяпла, удзень будзе ад +20 па паўночным захадзе да +27 па паўднёвым усходзе.