19 траўня пройдзе відэасаміт ЕАЭС пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі

19 траўня адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Яно пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі.
Як адзначае БЕЛТА, раней саміт меркавалася правесці ў Мінску ў вочным фармаце, але каранавірус памяняў планы кіраўнікоў дзяржаў.
На пасяджэнні разгледзяць каля 10 пытанняў, у тым ліку пра асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў ЕАЭС на 2020-2021 гады, пра рэалізацыю асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС у 2019 годзе, пра гадавую справаздачу ЕЭК аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правілаў канкурэнцыі на іх, за 2019 год.
Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет плануе зацвердзіць стратэгічныя кірункі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.