19-гадовая кіроўца легкавушкі загінула ў сутыкненні з машынай хуткай дапамогі
19-гадовая кіроўца легкавушкі загінула ў сутыкненні з машынай хуткай дапамогі
Трагедыя здарылася раніцай 15 сакавіка. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 67-гадовы кіроўца хуткай дапамогі, рухаючыся па вуліцы Курчатава, праехаў на чырвонае святло і сутыкнуўся з легкавушкай, якая накіроўвалася па вуліцы Гаспадарчая.
19-гадовая кіроўца легкавушкі загінула.
Дзяўчына загінула ў аварыі
Цяпер устанаўліваюцца абставіны здарэння.Відавочцаў і грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй ці відэазапісам, просяць звярнуцца ва УДАІ УУС Гродна (вул. Белуша, 49, каб. 55) або патэлефанаваць па тэлефонах 797544, 797543 альбо па кароткім нумары 102.