17 чэрвеня ў Беларусі будзе да +24 і навальніцы
У пятніцу, 17 чэрвеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакааецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 цяпла, удзень прагназуецца +18...+24.