1500 паўночнакарэйскіх салдат прыбылі ў Расію. Іх падрыхтуюць ваяваць з Украінай
Салдаты з Паўночнай Карэі прыбылі ў Расію. / AP
Разведка Паўднёвай Карэі паведаміла, што байцы спецназа КНДР былі дастаўленыя ў Расію ў пачатку кастрычніка на сямі расійскіх караблях, піша CNN.
Разведка таксама адзначае палёты расійскіх транспартных самалётаў паміж Уладзівастокам і Пхеньянам.
Уладзімір Зяленскі раней папярэджваў, што КНДР рыхтуе 10 тысяч салдат для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць Украіны.