142 гады таму нарадзіўся Якуб Колас
Якуб Колас
142 гады таму, 3 лістапада 1882-га, нарадзіўся беларускі пісьменнік Якуб Колас (сапраўднае імя Канстанцін Міцкевіч) — адзін з ключавых беларускіх літаратараў мінулага стагоддзя.
Паслухайце архіўны запіс, на якім пісьменнік прыгадвае стан беларускай мовы ў царскія часы.
@euroradio.lite 142 гады таму, 3 лістапада 1882-га, нарадзіўся беларускі пісьменнік Якуб Колас — адзін з ключавых беларускіх літаратараў мінулага стагоддзя. Паслухайце архіўны запіс, на якім пісьменнік прыгадвае стан беларускай мовы ў царскія часы. #беларусь #беларускаямова #якубколас #белліт #мовапобач #маямова ♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт
Якуб Колас памёр у 1956 годзе.
Якуб Колас быў універсальным творцам, яго спадчына прадстаўленая практычна ўсімі жанрамі літаратуры. Апроч знаёмых нам са школьных часоў вершаў і знакамітых паэм, такіх як “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, Колас стварыў шмат апавяданняў, аповесцяў, казак. Найбольш вядомыя яго аповесці “На прасторах жыцця”, “Дрыгва”. Пісаў драматычныя творы, займаўся літаратурнай крытыкай, ствараў падручнікі па методыцы беларускай мовы.