14 новых палітвязняў дадалося ў Беларусі

У Беларусі з'явіліся новыя палітвязні, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У Беларусі стала больш на 14 палітвязняў.
Гэта Віктар Саўчыц, Аляксей Горын, Сяргей Кабурнееў, Аляксандр Сезень, Юрый Залатухін, Леанід Церабей, Анатоль Крупін, Віктар Вараб'ёў, Аляксандр Яворскі, Сяргей Цераховіч, Карына Маліноўская, Юрый Кутузаў, Уладзімір Махнач, Алена Бадзяка, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Гэтыя людзі былі асуджаныя ці ўзятыя пад варты паводле палітычных абвінавачанняў — заклікі да санкцый, абраза лукашэнкі і паклёп на яго, распальванне сацыяльнай варожасці, удзел у экстрэмісцкім фармаванні, дзеянні, якія груба парушаюць грамадяскі парадак, ды інш.
Паводле звестак праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі налічваецца 1224 палітвязні. насамрэч людзей, якія апынулія за кратамі паводле палітычных матываў нашмат больш. Пра некаторых з іх становіцца вядома толькі пасля іх выхаду на волю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.