14 лютага "Аэрафлот" затрымае ранішні рэйс Масква-Мінск больш як на 2,5 гадзіны

14 лютага "Аэрафлот" затрымае ранішні рэйс Масква-Мінск больш як на 2,5 гадзіны

14 лютага авіякампанія "Аэрафлот — расійскія авіялініі" затрымае ранішні рэйс Масква — Мінск больш як на 2,5 гадзіны, інфармуе БЕЛТА.

Рэйс SU1830, прызначаны на 9-ю гадзіну, вылеціць з аэрапорта Шарамецьева ў 11.40. Адпаведна, затрымаецца і зваротны рэйс SU1831 з Мінска ў Маскву.

Гэтая затрымка тлумачыцца кепскімі ўмовамі надвор'я: 14 лютага ў Маскве чакаецца снегапад да сярэдзіны дня. Агулам у першай палове дня ў Шарамецьеве затрымаецца каля 20 рэйсаў, а 12 будзе адменена.