13 верасня прагназуюць дажджы і навальніцы
13 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 10-16 цяпла, месцамі будзе +7...+9. Удзень прагназуецца 18-24 вышэй за нуль.