1 студзеня было ў Беларусі самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў
У Полацку не вытрымала "анамальна цёплай зімы" і ўпала галоўная гарадская ёлка / gorod214.by
1 студзеня было ў Беларусі самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў, сведчаць сіноптыкі. Дзень быў цяплейшым за норму на 14-16 градусаў.
На Брэстчыне ў нядзелю было +15, у Мінску — +9! Плюсавая тэмпература захаваецца і 2 студзеня. Істотнае пахаладанне чакаецца ў канцы тыдня.