З'явіліся відэа ўкраінскіх вайскоўцаў на вуліцах Херсона
Херсонцы чакаюць УСУ / t.me/jurnko
Украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў Херсон. У інтэрнэце з'явіліся відэа з воінамі УСУ на вуліцах горада.
Таксама паведамляецца, што херсонцы з украінскімі сцягамі сабраліся ў цэнтры, каля абласной адмністрацыі, каб сустрэць вызваліцеляў. Кадры з месца падзей апублікаваў мясцовы журналіст Канстанцін Рыжэнка.
Херсон знаходзіўся пад расійскай акупацыя з пачатку вясны. Гэта быў адзіны абласны цэнтр Украіны, які здолелі захапіць раійскія войскі.
Сёння Мінабароны Расіі заявіла, што завяршыла адвод сваіх войскаў на левы бераг Дняпра.