З'явілася відэа ДТЗ каля Фрунзенскага РУУС, дзе кіроўца пашкодзіў 5 машын

У інтэрнэце з'явілася відэа, знятае камерамі назірання, на якім бачны момант ДТЗ каля Фрунзенскага РУУС Мінска. Нагадаем, аварыя з пашкоджаннем пяці аўтамабіляў адбылася 10 лістапада на вуліцы Кальварыйскай у Мінску. Мяркуецца, што 28-гадовы кіроўца "Мазды" не справіўся з кіраваннем і пратараніў прыпаркаваны аўтамабіль "БМВ". Спрабуючы з'ехаць з месца здарэння, мужчына пашкодзіў службовую машыну "ВАЗ", якая далей сутыкнулася з аўтамабілем "Газель". Апошні, у сваю чаргу, пратараніў "Джылі".

Дзве з пашкоджаных машын былі службовымі.

Кіроўцу затрымалі міліцыянты на месцы здарэння. Высвятляюцца абставіны справы.

Відэа размясціў сайт onliner.by