З'явілася першая ў свеце кніга, якая самазнішчаецца (відэа)
Яе выпусціў вядомы аўтар вострасюжэтных раманаў Джэймс Патэрсан.
Вядомы аўтар вострасюжэтных раманаў Джэймс Патэрсан выпусціў кнігу, якая самазнішчаецца праз суткі з моманту атрымання яе чытачом. Агулам будзе раздадзена 1000 лічбавых копій трылера Private Vegas. Кожная з іх знікне праз 24 гадзіны.
Таксама Джэймс Патэрсан выпусціў гэтую кнігу і на фізічным носьбіце з электронным дысплеем. Адзіны асобнік, да якога прыкладаецца аўтограф аўтара і права на вячэру з ім, каштуе амаль 300 тысяч долараў. Пазней Private Vegas пачне прадавацца і ў выглядзе звычайных папяровых і электронных кніг, паведамляе Delfi.