Зяленскі заявіў пра "адкрыты, непрыхаваны тэрор" з боку Расіі
Уладзімір Зяленскі заявіў пра "адкрыты, непрыхаваны тэрор" і "вайсковае злачынства" з боку Расіі. Так украінскі прэзідэнт адрэагаваў на сённяшні ракетны абстрэл цэнтра Харкава (загінулі не менш за 10 чалавек, больш за 20 атрымалі траўмы, з пад завалаў выратавалі дзясятак чалавек).
"Пасля такога Расія з'яўляецца тэрарыстычным дзяржавай, — кажа прэзідэнт Украіны. — Ніхто не даруе. Ніхто ніколі не забудзе".
Зяленскі падкрэслівае, што тэрорам Расія спрабуе зламаць супраціў украінцаў.