Зяленскі: з пачатку поўнамаштабнага ўварвання забітыя 43000 украінскіх вайсковых
Уладзімір Зяленскі / facebook.com/zelenskyy.official/
Пасля сустрэчы з Трампам і Макронам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ацаніў страты Украіны ў вайне з Расіяй. Паводле яго звестак, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання забітыя 43 тысячы ўкраінскіх салдат і афіцэраў.
Яшчэ 370 тысяч атрымалі раненні, але прыкладна 50% з іх вярнуліся ў строй. Зяленскі дадаў, што медыкі фіксуюць "усе раненні, у тым ліку лёгкія і паўторныя".
Зяленскі таксама ацаніў расійскія страты. Паводле слоў прэзідэнта Украіны, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расія страціла 198 тысяч вайскоўцаў забітымі, а больш за 550 тысяч салдат і афіцэраў былі параненыя.