ЗША перадаюць Украіне 45 танкаў, 250 БТР, 40 бронекатараў, 1100 дронаў-камікадзэ
Зенітна-ракетны комплекс Hawk / itc.ua
Анансаваны новы пакет амерыканскай ваеннай дапамогі Украіне на 400 мільёнаў долараў. ЗША перададуць 45 адрамантаваных танкаў Т-72 (яны "максімальна мадэрнізаваны"), 250 БТР М1117, 40 бронекатараў, 1100 дронаў-камікадзэ Phoenix Ghost. Згаданыя танкі — чэшскія, яны знаходзіліся на складах і былі адрамантаваныя за кошт Злучаных Штатаў. Рамонтам яшчэ 45 чэшскіх танкаў займаліся Нідэрланды.
У пакеце дапамогі таксама — зенітна-ракетны комплекс Hawk.