Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 10 мільярдаў долараў

ЗВР Беларусі працягваюць расці
Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць ставіць новыя рэкорды. Па выніках сакавіка 2025-га яны складаюць 10,07 млрд долараў (на 1 сакавіка ЗВР складалі $9,407 млрд). Адбылося гэта найперш дзякуючы росту цэн на манетарнае золата. У першы месяц вясны яно вырасла на 487,3 млн долараў — да $5,393 млрд у складзе ЗВР.
Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце за месяц павялічыліся на $158,7 млн. На 1 красавіка яны складалі 3,3 млрд долараў.
У адпаведнасці з указам "Аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2025 год“, па выніках года золатавалютныя рэзервы Беларусі павінны скласці не менш за $7,1 млрд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.