Знайшлі мінскую школьніцу, зніклую тры дні таму
Лізавета Мурашка
Міліцыянты знайшлі 14-гадовую мінскую школьніцу Лізавету Мурашка, якая знікла тры дні таму.
Як паведамляе прэс-служба МУС, знайсці дзяўчынку ўдалося пры дапамозе рэспубліканскай сістэмы распазнавання твараў.
"З ёй усё ў парадку", — кажуць у МУС.
Як распавядала Еўрарадыё, 19 красавіка Лізавета сышла з дому і перастала выходзіць на сувязь. Яе абвясцілі ў вышук. Гэта не першы раз, калі дзяўчына ўцякала з дому.