Змена пакаленняў vs сінія пальцы: што пераможа ў Лукашэнку — эфір

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Апошнім часам асабліва часта гэтыя словы гучаць напярэдадні кампаніі па перапрызначэнні Лукашэнкі: мы чуем пра “змену пакаленняў”, якая неўзабаве чакае нас усіх, пра тое, што беларусам варта звыкацца з думкай пра непазбежнасць прыходу “новага прэзідэнта” і гэтак далей. Першым з гэтымі абнадзейвальнымі тэзісамі да людзей выйшаў сам Лукашэнка, потым яго словы пра “новае пакаленне”, якое абавязкова і ўжо ў хуткім часе заменіць старое пакаленне кіраўнікоў, падхапілі прапагандысты і нават праўладныя палітолагі. Фактычна пра гэта — артыкул Яўгена Прэйгермана, які ён апублікаваў у выданні Джэймстаўнскага фонду Eurasia Daily Monitor.

Што стаіць за словамі Лукашэнкі пра “новае пакаленне” і ці павераць у іх беларускія чыноўнікі? Ці павераць заходнія палітыкі ў тое, што гэты тэрмін будзе для Лукашэнкі апошнім, і навошта ім ўвогуле пра гэта ведаць і задумвацца? Які лёс чакае Усебеларускі народны сход і ці гатовая лукашэнкаўская вертыкаль да перадачы ўлады Лукашэнку-малодшаму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.