Жыхары пяці буйных гарадоў Данбаса засталіся без вады
Водазабеспячэнне ў іх адновяць адразу пасля зачысткі гарадоў ад баевікоў.
З-за дзеянняў тэрарыстаў на тэрыторыі каля вёскі Чараўковка Славянскага раёна быў пашкоджаны вадаправод і паветраная электралінія. Як інфармуе ru.tsn.ua, без вады засталіся жыхары Дружкоўкі, Дзяржынска, Горлаўкі, Краматорска і Славянска.
Камунальнікі арганізавалі падвоз вады ў Дружкоўку, Дзяржынск, Горлаўку і Краматорск. А ў Славянск падвоз вады немагчымы ў сувязі з актыўнымі дзеяннямі баевікоў.
Аднаўленне водазабеспячэння гарадоў пачнецца адразу пасля вызвалення гарадоў ад баевікоў. Раней паведамлялася, што за дзень украінскім вайскоўцам удалося параніць больш за паўтысячы баевікоў.
Фота — svit.blog.ru