Жыхара Жабінкі затрымалі за выкрык "Без Лукашэнкі!"
Сілавікі затрымалі 48-гадовага жыхара Жабінкі, паведамляюць праваабаронцы.
19 красавіка ў Брэсце актывісты БРСМ ладзілі мітынг "супраць польскай хунты". Сярод іншага яны крычалі: "Мы гордимся, мы помним". Мужчына, які праходзіў міма, выкрыкнуў: "Без Лукашэнкі!".
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. Мужчыну пагражае да трох гадоў калоніі.