Жыхар Лунінца, ратуючы дачку, разбіў тварам шкло аўтамабіля

Жыхар Лунінца, ратуючы дачку, разбіў тварам шкло аўтамабіля

Дзяржаўтаінспекцыя высвятляе абставіны ДТЗ ў Лунінцы, якое адбылося каля 20-й гадзіны 23 студзеня. 40-гадовы мясцовы жыхар з сямігадовай дачкой катаўся на горцы ў лясным масіве на ўездзе ў горад. Калі дзяўчынка спускалася з гары, бацька пабачыў, як едзе аўтамабіль. Каб выратаваць дачку, мужчына кінуўся з гары, але пры гэтым ён трапіў у аўтамабіль, які спыніўся. Мужчына разбіў галавой заднюю шыбу і парэзаў сабе твар. Медыкам давялося зашываць яму губу.

Дзяўчынка таксама атрымала траўму — ушыб галавы. Яе шпіталізавалі ў мясцовую лякарню, інфармуе БЕЛТА. Кіроўца аўтамабіля з месца здарэння ўцёк.

Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць, ад чаго дзяўчынка атрымала траўму галавы — ці яна стукнулася яшчэ падчас спуску з горкі, ці ўжо аб аўтамабіль. Інспектары шукаюць відавочцаў здарэння і высвятляюць асобу кіроўцы.