Журналіста Яўгена Меркіса аштрафавалі яшчэ на 920 рублёў

Журналіста Яўгена Меркіса аштрафавалі яшчэ на 920 рублёў

У судзе Савецкага раёна Гомеля 5 траўня чарговы раз судзілі журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса, паведамляе прэс-служба БАЖ. Падставай для судовага працэсу стала онлайн-трансляцыя, якую Меркіс вёў 31 сакавіка каля ізалятара часовага ўтрымання. У гэты дзень на свабоду мусіў выйсці вядомы гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч.

Меркіса прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ. Суддзя Алена Шайн прызначыла яму штраф у 920 рублёў (40 базавых велічыняў). 

Дарэчы, гэта ўжо шосты суд над Меркісам ад пачатку вясны. Сума штрафаў журналісту за 2017 год складае 115 базавых велічыняў.