Журналіста і рэстаратара Івана Мураўёва асудзілі на 2,5 года калоніі
  Іван Мураўёў / t.me/kyky_org
Журналіста і рэстаратара Івана Мураўёва асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляе БАЖ.
Іван Мураўёў не толькі журналіст, але яшчэ аператар і фатограф. Таксама ён вядомы як уладальнік "Кальяннай №1".
Першы раз яго затрымалі ў жніўні 2020 года, выцягнуўшы з машыны. Тады Мураўёва асудзілі на "суткі".
1 верасня 2022-га супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі ў "Кальянную №1" і затрымалі Мураўёва па крымінальнай справе. Яго абвінавацілі ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Праваабаронцы прызналі Мураўёва палітвязнем.