Жонка зніклага Анатоля Котава не атрымала адказу ад уладаў Турцыі

Анатоль Котаў

Анатоль Котаў / Еўрарадыё

Дагэтуль не ўдаецца знайсці былога чыноўніка, а пазней апазыіцыянера Анатоля Котава — сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

Ягоная жонка сказала ў каментары Радыё Свабода, што не атрымала ніякіх адказаў на свой афіцыйны запыт ад турэцкіх органаў, якія займаюцца пошукам. Пра мужа яна на гэты момант не мае ніякіх навінаў — "ані добрых, ані кепскіх".

Анатоль Котаў знік у канцы жніўня. Паведамлялася, што апошні раз на сувязь ён выходзіў 21 жніўня — у гэты дзень ён прыляцеў з Польшчы ў Турцыю. Паводле звестак СМІ, ці ўвечары таго ж дня, ці зранку 22 жніўня ён пакінуў порт Трабзона на прыватнай яхце, якая нібыта накіроўвалася ў Сочы. Неўзабаве пасля выхаду з порта яхта адключыла бартавы перадатчык. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.