Маршрут яхты, на якой Котаў пакінуў Турцыю, адсачыць немагчыма

Анатоль Котаў / Еўрарадыё
Прыватная яхта, на якой Анатоль Котаў мог пакінуць Турцыю, адключыла перадатчык адразу пасля таго, як выйшла з порта Трабзон. Адсачыць яе маршрут немагчыма.
Расследавальнікі з "Бюро" вылічылі адзінае судна, якое пасуе пад апісанне яхты, на якой былы лукашэнкаўскі дыпламат, а цяпер апазіцыйны палітык нібыта пакінуў турэцкі порт. Яна зайшла ў Трабзон 22 жніўня і выйшла на наступны дзень.
Яхта называецца Sea Beauty, што з'яўляецца папулярнай назвай для караблёў такога тыпа. Яна зарэгістраваная ў Сан-Марына — папулярным месцы рэгістрацыі. То бок, па яхце амаль няма даных, за якія можна зачапіцца.
Былы чыноўнік і прадстаўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Анатоль Котаў апошні раз выходзіў на сувязь увечары 21 жніўня з Турцыі. Паводле звестак СМІ, 22 жніўня ён пакінуў гэтую краіну на прыватнай яхце. пасля гэтага звестак пра яго няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.