Жахлівая аварыя пад Смалявічамі: загінулі тры жанчыны і мужчына (фота)

Кіроўца аўтамабіля "Фіят", які рухаўся з перавышэннем хуткасці, не саўладаў з кіраваннем і пратараніў цягач, які стаяў на ўзбочыне. Выратавальнікі з дапамогай спецінструментаў дасталі з разбітага легкавіка чатыры целы загінулых — траіх жанчын і мужчыны, інфармуе прэс-служба МНС.

Расследаванне прычын і абставін дарожна-транспартнага здарэння праводзіць ДАІ.

Фота — МНС