Жахлівая аварыя пад Івацэвічамі: Гружаны лесам прычэп змяў легкавік (фота)

Жахлівая аварыя пад Івацэвічамі: Гружаны лесам прычэп змяў легкавік (фота)

Жахлівая аўтааварыя адбылася ў суботу ў Івацэвіцкім раёне каля вёскі Вялікая Гаць. Ад грузавіка МАЗ, які рухаўся па дарозе Івацэвічы-Пінск-Столін, адарваўся гружаны лесам прычэп і выскачыў на сустрэчную паласу. Там прычэп сутыкнуўся з легкавіком “Фольксваген Гольф”. У машыне была сямейная пара і іх двухгадовае дзіця. Усе трое атрымалі цяжкія траўмы і былі дастаўленыя ў лякарню.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці