Заўтра будзе моцны вецер, а ў ноч на панядзелак магчымыя замаразкі
На выходных будзе халаднавата, залазьце глыбей у кавярні. / pixabay
Моцны вецер з парывамі 15-18 м/з абяцаюць беларусам сіноптыкі ўдзень у нядзелю.
З 15 кастрычніка на Беларусь пачне паступаць халодная няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі і месцамі днём пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4..+ 13°C, максімальная днём +8..+14°С.
А напачатку наступнага тыдня месцамі па краіне магчымыя начныя замаразкі. Максімальная тэмпература 16 кастрычніка днём — +5..+12°С.