Затрыманы начальнік службы прадпрыемства "Газпрам трансгаз Беларусь"
Цэнтральны офіс "Газпрам транзіт Беларусь" у Мінску / belarus-tr.gazprom.ru
Затрыманы начальнік службы прадпрыемства "Газпрам трансгаз Беларусь". На відэа сілавікоў мужчына кажа, што "падпісаны на дэструктыўныя тэлеграм-каналы". Паводле яго слоў, ён рабіў рэпосты з "Чорнай кнігі Беларусі", у якой знаходзіў "персанальныя даныя калег, дзяржаўных службоўцаў".
Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына "вёў агітацыю ў працоўным калектыве", а таксама "распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, накіраваныя супраць Беларусі і Расіі".
"Газпрам трансгаз Беларусь" — даччынае прадпрыемства расійскай кампаніі "Газпрам".