Затрыманы дырэктар сеткі будаўнічых гіпермаркетаў "Мацярык"
Гіпермаркет "Мацярык" / v-meste.by
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі генеральнага дырэктара сеткі крамаў "Мацярык" Аляксандр Аполька.
Паводле іх словаў, мужчына нібыта ўдзельнічаў у беларускіх пратэстах 2020 года і выходзіў на маршы. У сваіх сацсетках сілавікі называюць Апольку "самым бедным і незадаволеным буржуем".
"Мацярык" — сетка будаўнічых гіпермаркетаў фармату DIY (Do it Yourself - "зрабі сам"). Аб'екты сеткі працуюць у розных гарадах Беларусі.