Затрыманую журналістку Таццяну Капітонаву асудзілі на 10 сутак
Затрыманую 13 траўня журналістку Таццяну Капітонаву арыштавалі на 10 сутак, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Як распавядала Еўрарадыё, дзяўчыну затрымалі, калі яна здымала IT-канферэнцыю Emerge у мінскім каворкінгу Startup Family. Прычым міліцыянты прыйшлі менавіта па яе.
14 траўня справу журналісткі ў судзе Савецкага раёна разглядала суддзя Алена Жуковіч. Дзяўчыну абвінавацілі ў несанкцыянаваным ускладанні кветак каля Камароўскага рынку. 12 траўня там зладзілі акцыю "жанчыны ў белым".
Капітонава не прызнала сваю віну. Яна пацвердзіла, што была каля Камароўкі, але кветкі не ўскладала.
Тым не менш суддзя прысудзіла ёй 10 сутак арышту.