Замаразкі ўначы, да +16 удзень — надвор'е ў Беларусі ў аўторак

Вясна, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У аўторак, 6 траўня, ўначы прагназуецца малавоблачнае надвор'е, удзень — пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер уначы чакаецца няўстойлівы слабы, удзень — заходні слабы да ўмеранага, на поўначы — месцамі парывісты.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад 0 да 5 градусаў марозу. Месцамі тэрмометры будуць паказваць не ніжэй за +1...+4 градусы. Удзень паветра прагрэецца да 10-16 градусаў цяпла.
Прахалоднае надвор'е захаваецца і ў наступныя дні. У ноч на 7 траўня ў асобных раёнах па поўначы, а ўдзень пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, а ўначы і зранку — з мокрым снегам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.