Зацвердзілі новыя санітарныя патрабаванні да мікраклімата ў офісе

У ёй адзначаецца, што паказчыкамі, якія характарызуюць мікраклімат у вытворчых і офісных памяшканнях, з'яўляюцца тэмпература паветра, тэмпература паверхняў, адносная вільготнасць паветра, хуткасць руху паветра, інтэнсіўнасць цеплавога апраменьвання.


У дакуменце гаворыцца, што ў халодны перыяд года ў офісах тэмпература паветра павінна быць ад 16 да 24 градусаў вышэй за нуль, у цёплы перыяд — ад 18 да 25 цяпла "у залежнасці ад катэгорый работ па ўзроўню энергазатрат".


Старыя санітарныя нормы, якія дзейнічалі з 1999 года, страцілі сваю сілу, інфармуе "Интерфакс-Запад".


Нагадаем, у закон "Аб ахове працы" плануецца ўнесці праўкі, у адпаведнасці з якімі наймальнікам дадуць магчымасць змяняць рэжым працы пры моцных спякоце (30-34 градусы) ці марозе (25-34 ніжэй за нуль).


Фота — news.mail.ru