За спробу спаліць сувенірны сцяжок аршанцаў асудзілі на два гады "хіміі"
Па два гады "хіміі" атрымалі палітвязні Дзмітрый Матусевіч і Вячаслаў Лютынскі, абвінавачаныя ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў, перадаюць праваабаронцы.
Прысуд ім вынес суд Оршы і Аршанскага раёна. Працэс вёў суддзя Дзмітрый Разумовіч.
Як заявіла абвінавачанне, хлопцы купілі ў краме дзяржаўны сувенірны сцяжок. А на выхадзе з крамы спрабавалі яго спаліць. Гэта заўважыў ахоўнік крамы і выклікаў міліцыю.
Дзмітрый Матусевіч са шматдзетнай сям’і. З малых гадоў ён дапамагаў гадаваць брата і сястру, бо ўсе яны раслі без бацькі.