За што Лукашэнка пахваліў Трампа і выведнікі на вайне Пуціна. Эфір
Аляксандр Фрыдман / SNplus
У сваёй штогадовай справаздачы вайсковая выведка Даніі апісвае магчымыя несуцяшальныя сцэнары на выпадак замарозкі вайны ва Украіне. Тым часам служба замежнай выведкі Расіі сцвярджае, што Украіна з дапамогай заходніх спецслужбаў запланавала акцыі ліквідацыі праціўнікаў Пуціна на Захадзе.
Між тым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў ХАМАС "пеклам" за адмову вызваліць усіх ізраільскіх закладнікаў да поўдня 15 лютага, а Лукашэнка пахваліў Трампа за тое, што той "страсянуў" некаторыя міжнародныя структуры, і правёў сустрэчу з прадстаўнікамі васьмі канфесій, на якой пераконваў усіх, што ён не антысеміт.
Больш падрабязна пра ўсё гэта і не толькі размаўляем у жывым эфіры Еўрарадыё з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
Эфір пачнецца ў 15:00 па Мінску, задавайце пытанні!