За апошні тыдзень Зяленскага як мінімум тройчы спрабавалі забіць — The Times
Уладзімір Зяленскі / Reuters
За апошні тыдзень прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага як мінімум тройчы спрабавалі забіць. Пра гэта піша The Times.
Паводле дадзеных брытанскага выдання, для ліквідацыі Зяленскага былі адпраўленыя дзве розныя групы — байцы прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера і чачэнскі спецназ.
Усе замахі былі сарваныя дзякуючы дзеянням супрацоўнікаў расійскага ФСБ, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне, гаворыцца ў публікацыі. Крыніца выдання, блізкая да ПВК Вагнера, таксама паведаміла, што "вагнераўцы" пры спробе забіць Зяленскага панеслі страты. Яна назвала "неверагодным" узровень дасведчанасці службы бяспекі ўкраінскага прэзідэнта пра аперацыю.