Z-паблікі: "Дронамі з лайна і палак украінцы выносяць элемент ядзернай трыяды"

Пажар на авіябазе / дрон вылятае з прычэпа фуры

Пажар на авіябазе / дрон вылятае з прычэпа фуры / Скрыншот

"З гледзішча эфектыўнасці дыверсійная аперацыя Украіны 1 чэрвеня 2025 года практычна не мае роўных". Z-паблікі палаюць праз удар дронамі па расійскіх аэрадромах са стратэгічнай авіяцыяй.

Вось некалькі цытат:

"Адзін FPV-дрон, які выкарыстоўвае Украіна, можа каштаваць усяго ад 300 да 600 долараў. Для параўнання, мадэрнізаваны расійскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС ацэньваецца больш як у $100 млн. Гэта больш як стотысячная розніца ў кошце".

"Саромеюся запытацца, а "мудры палітык" наогул разумее, што проста цяпер Расію пазбаўляюць стратэгічнага парытэту з ЗША ў галіне ядзерных стратэгічных узбраенняў і гараць унікальныя самалёты, якія літаральна не маюць аналагаў і даўно знятыя з вытворчасці?"

"Дронамі з лайна і палак выносяць элемент ядзернай трыяды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.