З Новага года ў Беларусі вырасце мінімальны заробак
Павышэнне заробку складзе 13% / Euroradio
З Новага года ў Беларусі вырасце мінімальны заробак. З 1 студзеня 2024-га ён складзе 626 рублёў, паведамляе прэс-служба ўраду.
Павелічэнне складзе 72 рублі — на 13%. За год да гэтага мінімальны заробак у РБ павысіўся на 71 рубель. З 1 студзеня 2023-га на працягу года ён складае 554 рублі.
Па заробках Беларусь займае перадапошняе месца ў ЕАЭС.