З футбольнага клуба "Крумкачы" сышоў трэнерскі штаб
З футбольнага клуба "Крумкачы" сышоў трэнерскі штаб — галоўны трэнер Алег Кубараў, яго памочнікі Сяргей Казека і Сяргей Кубараў, а таксама трэнер брамнікаў Эдуард Тучынскі. Паведамляецца, што прычынай стала "заканчэнне тэрмінаў кантрактаў".
Летась "Крумкачы" занялі трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі ў першай лізе, атрымалі права паўдзельнічаць у стыкавых матчах, але ў эліту не прабіліся (на відэа — каментар Кубарава пра матчы са "Славіяй").