З Беларусі эвакуявалі яшчэ дваіх удзельнікаў пратэсту
З Беларусі эвакуявалі яшчэ дваіх удзельнікаў акцый пратэсту — Арсенія і Марыю Кіслякоў. Пра гэта ў сацсетках напісаў Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік фонду, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.
Арсеній Кісляк — франтмэн гурта AP$ENT, які набыў папулярнасць падчас пратэстаў.
Марыя Кісляк асуджаная на 1 год "хіміі" за публічную абразу Лукашэнкі.