Юрый Рубцоў на волі і ўжо едзе ў Гомель
Палітвязень быў вызвалены ў суботу, 22 жніўня.
22 жніўня былі вызваленыя шэсць беларускіх палітвязняў, а сярод іх і Юрый Рубцоў.
Нагадаем, што грамадскі актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў увосень 2014 года быў асуджаны на 1,5 года “хіміі” па абвінавачванні ў абразе суддзі Кірыла Палулеха з Савецкага суду Мінска. Мужчыну затрымалі міліцыянеры пасля "Чарнобыльскага шляху". На шэсці на Рубцове была майка з надпісам “Лукашэнка сыходзь”. Праз два дні яго прывезлі ў суд з ізалятара на Акрэсціна голым па пояс. Абразлівае, на думку суддзі слова, прагучала ў яго адрас, калі ён пагадзіўся судзіць Рубцова ў такім выглядзе.
У красавіку 2015-га палітвязень абвясціў галадоўку, калі яго змясцілі ў следчы ізалятар паводле новага абвінавачання. А ў траўні яго асудзілі на 2 гады калоніі за "ўхіленне ад адбыцця пакарання" (палітвязень настойваў на тым, каб яму далі працу з сярэднім заробкам па краіне, ад іншай адмаўляўся).
Яе інфармуе Радыё Свабода, Юрый Рубцоў сёння патэлефанаваў з Бабруйска дахаты ў Гомель і сказаў, што ўжо едзе. Яго збіраюцца сустракаць сваякі, сябры і грамадскія актывісты.
Фота: Радыё Свабода