Юрый Пунтус афіцыйна ўзначаліў футбольны клуб "Макслайн"
Юрый Пунтус / СТБ
Юрый Пунтус афіцыйна стаў галоўным трэнерам віцебскага футбольнага клуба "Макслайн".
"Юрый Іосіфавіч Пунтус прыступіў да выканання сваіх абавязкаў на пасадзе галоўнага трэнера футбольнага клуба "Макслайн", — паведамляе ў сацсетках прэс-служба клуба.
Пачынаў гэты сезон Пунтус у якасці галоўнага трэнера наваполацкага "Нафтана". Аднак пасля пяці паразаў запар і толькі чатырох ачкоў у дзесяці турах вышэйшай лігі Пунтус пакінуў клуб. Яго месца ў "Нафтане" заняў Альберт Рыбак.