"Юнацтву" да перамогі ў фінальнай серыі застаўся адзін крок

"Юнацтву" да перамогі ў фінальнай серыі застаўся адзін крок

У фінальнай серыі хакейнага чэмпіянату Беларусі мінскае "Юнацтва" выйграе ў "Шахцёра" з лікам 3:1. У сераду, 30 сакавіка, у чацвёртым матчы ў Салігорску мінчукі перамаглі — 2:1 (0:0, 1:0, 1:1). У пераможцаў шайбы на рахунку Абакунчыка (36-я хвіліна) і Чарнавока (41-я), у гаспадароў пляцоўкі вызначыўся Андрушчанка (56-я).

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 і 26 сакавіка "Юнацтва" выйграла дома ў салігорцаў — 2:0 і 2:1 (у трэцім авертайме), а 29-га прайграла ў гасцях — 0:1. 1 красавіка сапернікі сустрэнуцца ў Мінску. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з каманд. "Юнацтву" засталося зрабіць адзін крок.

"Юнацтву" да перамогі ў фінальнай серыі застаўся адзін крок
Фота: junost.org