Яўгена Васьковіча чакаюць на аўтавакзале ў Бабруйску
Палітвязень выйшаў на волю ў суботу, 22 жніўня.
Увечары 22 жніўня на волю выйшлі 6 беларускіх палітвязняў, яны былі памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта — Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Мікола Статкевіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Юрый Рубцоў.
Як інфамуе прэс-служба аргкамітэта БХД, яго сябар, цяпер ужо былы палітвязень Яўген Васьковіч ужо выйшаў на волю (на здымку). Як паведаміла маці актывіста, ён прыедзе ў Бабруйск у 22.10. Яго будуць сустракаць на аўтавакзале.
Нагадаем, Яўгену Васьковічу 25 гадоў. Яго асудзілі ў траўні 2011-га на сем гадоў калоніі строгага рэжыму за кінутую ім у будынак Бабруйскага КДБ бутэльку с запальнай сумессю. Адбываў пакаранне ў турме ў Магілёве.
Фота Аляксея Колчына