Яшчэ адна ўкраінская спявачка не прыедзе на "Славянскі базар"
З афішы “Славянскага базара” знікла яшчэ адна выканаўца — украінская спявачка Ірына Білык. Яе выступ заяўляўся на гала-канцэрце адкрыцця. Але ўжо 15 траўня імя спявачкі няма ў спісе ўдзельнікаў, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Пасля таго як арганізатары мерапрыемства апублікавалі праграму, беларусы сталі праз сацсеткі прасіць артыстаў не прыязджаць на фестываль у сувязі з палітычным крызісам у Беларусі. Некаторыя зоркі адмовіліся ехаць у Віцебск.
Днямі пра тое, што яна не прыедзе сёлета на "Славянскі базар" у Віцебск, паведаміла Ціна Караль. Перад гэтым ад паездкі на фэста адмовіўся шэраг украінскіх і расійскіх выканаўцаў.