У японскім СМІ абверглі вызваленне выкладчыка Наканісі Масатосі
Наканісі Масатосі / "Беларусь 1"
Вызвалены ў Беларусі грамадзянін Японіі — не выкладчык-палітвязень Наканісі Масатосі. Яго паблыталі з іншым грамадзянінам Японіі, чыё імя не назвалі. Пра гэта піша японскае выданне asahi.com, заўважыла "Гомельская Вясна".
Грамадзянін Японіі быў вызвалены 21 чэрвеня ў ліку іншых 14 палітвязняў рэжыму Лукашэнкі. Гэта адбылося падчас візіту ў Беларусь спецпасланніка ЗША Кіта Келага. Тады на волю выйшлі шэсць грамадзян Беларусі (у тым ліку Сяргей Ціханоўскі) і восем грамадзян іншых краін.
Сярод вызваленых быў адзін японец. СМІ вырашылі, што гэта адзін з двух выкладчыкаў, якія працавалі ў беларускіх ВНУ і былі абвінавачаныя ў шпіянажы.