Якая краіна прыме 1300 беларускіх палітвязняў? Стрым з Фрыдманам
Гісторык Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Мінула 2 тыдні з моманту званка Трампа Лукашэнку, а беларускія палітвязні так і не выйшлі на волю. То бок, спачатку самалёты кампаніі "Белавія" паляцяць у Еўропу і толькі тады на мяжу пойдуць аўтобусы, у якіх будуць і Мікалай Статкевіч, і Сцяпан Лантыпаў, і Віктар Бабарыка, і Марыя Калеснікава? Ці іх сярод вызваленых не будзе? І якая краіна пагадзіцца прыняць 1300 чалавек?
Гэта ды іншае абмяркоўваем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.