Як закрыццё мяжы дапаможа справіцца з метэазондамі і кантрабандай — эфір

Гінтаўтас Мажэйкіс

Гінтаўтас Мажэйкіс / Еўрарадыё

Метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі (ці "шарыкі", па версіі Лукашэнкі), з-за якіх былі вымушаныя спыняць сваю працу аэрапорты Вільнюса і Каўнаса, запускалі з тэрыторыі Беларусі… літоўскія кантрабандысты! Ну, людзям жа трэба неяк свае сем’і карміць, вось яны і едуць у Беларусі і адтуль у бок свайго дома запускаюць тыя "шарыкі" з цыгарэтамі-кармільцамі. А літоўскія ўлады ці то не разабраўшыся, ці то адмыслова ў якасці правакацыі, закрылі беларуска-літоўскую мяжу. На месяц! І атрымалі падтрымку ў сваіх правакацыйных дзеяннях ад палякаў і амерыканцаў!

Чаму Літва не можа кантраляваць сваіх кантрабандыстаў, якія запускаюць з Беларусі метэазонды і ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы сваёй жа краіны? Што насамрэч запусціла працэс эскалацыі на межах Беларусі і краін ЕС — Літвы і Польшчы? Як гэтая сітуацыя ўплывае на стаўленне да беларусаў і ці мае адносіны да сітуацыі на мяжы перамоўны трэк паміж Мінскам і Вашынгтонам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikisу 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.